🔗 ⚙️

Nia Varty from Čornaje Sonca by Adarvirog

Tracklist
10.Nia Varty4:20
Lyrics

Б'е халодны вецер у спіну
Залівае дождж у вочы
Каб у цемры не загінуць
У навальніцу людзі крочаць
Б'ецца полымь у сэрцы
Аб яго бок панежыць скот
У барацьбе cа смерцю
Адзін ратуе свой народ

Ты! Ня варты ратавання
Але я вас уратую
Паказаць вам шлях абраны
Сваім сэрцам ахвярую

Чыі вочы ноччу ззяюць
Ды клічуць быццам бы ліхтар
Той гонар у сэрцы мае
Ды той над смерцю гаспадар
Калі жа будзе цяжка
Звар'яцее грамада
Асатанелы вочы
Ды крык "Бяда! Бяда!"

Трымаў у далонях сэрца
Як сцяг далёкіх перамог
Ты даў другім сагрэцца
А сам, нажаль, ужо ня мог
Ніхто не заўважыў
Як тварам ён упаў у бруд
Да шчасця ў новым свеце
Па яго сэрцу прабягуць

Ты! Ня варты ратавання
Але я вас уратую
Паказаць вам шлях абраны
Сваім сэрцам ахвярую

Дарэмная ахвяра
Яе не зразумеў натоўп
Была ў яго мара
Ён да яе адзін прыйшоў

Ты! Ня варты ратавання
Але я вас уратую
Паказаць вам шлях абраны
Сваім сэрцам ахвярую

Credits
from Čornaje Sonca, released August 4, 2023
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations