Мужыцкая праўда from Haradzenski Harmidar by Dzieciuki
Tracklist
1. | Мужыцкая праўда | 2:13 |
Lyrics
Дзецюкі, няўжо забылі,
Як хацелі волі слаўнай.
Колькі нас ужо ў магіле,
Ў зямельцы ашуканай.
Да і колькі маскалямі,
Будзем з вамі паганяцца.
Ці нарэшце – мужыкамі,
Без абразы называцца.
Супраць нас цары-расейцы,
Яшчэ паны ды падпанкі.
Грукаюць ў нашы дзверы,
Ужо заняўшы нашы ганкі.
Што нам шыбініц баяцца,
Мураўёскіх гальштукоў.
Нам з кален трэба падняцца,
Без чужых дарадчыкаў.
Дзецюкі, няўжо забылі,
Як хацелі волі слаўнай.
Колькі нас ужо ў магіле,
Ў зямельцы ашуканай.
Ёсць жа косы, ёсць сякеры,
Яська гаспадар с пад Вільні.
Ўсе мы разам касінеры,
З вамі шлях у нас адзіны.
Credits
from Haradzenski Harmidar,
released February 10, 2014