1937 from Рэха by Dzieciuki
Tracklist
8. | 1937 | 4:00 |
Lyrics
Глухі стрэл і не адзін.
Чыісьці муж, нечы сын.
Разявіла пашчу "амерыканка":
Дзялянка - могілкі, могілкі - дзялянка.
Ён ахвяра - шалёны лёс.
Нехта з "тройкі" у пратакол занёс.
Подпіс - кроплі крыві на паперы.
Стрэлы - рэха, рэха - стрэлы
Вінатаваты і без віны.
Усё жыццё ля сцяны.
Дзіўная ноч, зорапад.
Кат - ахвяра, ахвяра - кат.
Ляціце, птушкі! Птушкі, ляціце!
Што не адзіны ён - сотні іх, распавядзіце.
Каб пра іх боль нашчалдкі не забылі,
Каб іх імёны каты не забілі.
І вочы вашыя, усё што бачылі,
Cлязьмі ўмыліся, крывёй пазначылі
Як паміралі надзея і любоў
Як вера стала іх апошнім сном.
Credits
from Рэха,
released March 10, 2016