🔗 ⚙️

Простыя людзі (bonus) from Рэха by Dzieciuki

Tracklist
10.Простыя людзі (bonus)3:39
Lyrics

Простыя людзі добрай волі!
Скіньце ланцугі прапаганды і няволі!
Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям!
Мір – хатам, вайна – імпэрыям!

Мову нянавісьці, рыторыку вайны
Прыдумалі ў кабінэтах цынікі-скаты.
Па “зомбі-скрыне” расклалі па паліцах.
Маеш вобраз ворага! Хавай, піпл!

Вось табе дэвіз ад ілжэпрарока.
Вось табе кулямёт ад ілжэпатрыёта.
Генэрал, магчыма, выдасі мэдаль.
А сьвятар гарантуе лесьвіцу ў рай!

Простыя людзі добрай волі!
Скіньце ланцугі прапаганды і няволі!
Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям!
Мір – хатам, вайна – імпэрыям!

Для нас украінец – не “хахол”, паляк – ня “пшэк”,
Амэрыканец – не “піндос”!
Рускі – не “кацап”, узбэк – не “касаглазы”,
Грузін – ня “чурка”, літовец – ня “лабус”!

Адзіны падзел: ты злы ці добры?
Сучасныя людзі ці дзікія орды?
Твой шчыры выбар: чалавек ці пешка?
Зьвярыны ашчэр ці вясёлая ўсьмешка?

Простыя людзі добрай волі!
Скінтце ланцугі прапаганды й няволі!
Няхай ваююць падонкі ў кабінэтах!
Мір і спакой у чалавечых сэрцах!

Простыя людзі добрай волі!
Скіньце ланцугі прапаганды і няволі!
Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям!
Мір – хатам, вайна – імпэрыям!

Credits
from Рэха, released March 10, 2016
LicenseAll rights reserved.
Tags
Recommendations